Задачи и функции

Мэты і задачы сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы на 2023/2024 навучальны год

развернуть

Мэты і задачы сацыяльнай,

выхаваўчай і ідэалагічнай работы

на 2023/2024 навучальны год

 

МЭТА: павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы з навучэнцамі; фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі школьніка, стварэнне цэласнай прасторы для духоўна-маральнага развіцця і выхавання навучэнцаў, якая садзейнічае іх асабістаму росту, аказанне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхавання і станаўлення маральнага, ініцыятыўнага, творчага, актыўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, з выразна выяўленай, пазітыўнай грамадзянскай пазіцыяй, здольнага да самаўдасканаленню ў духоўна-маральнай, грамадзянска-патрыятычнай і прававой асвеце, якая ўсведамляе адказнасць за сучаснасць і будучыню сваёй краіны.

 

ЗАДАЧЫ:

  1. Фарміраваць у вучняў грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзел у маладзежных арганізацыях.
  2. Развіваць і ўмацоўваць традыцыі установы адукацыі як асновы інтэлектуальнага і духоўна-маральнага развіцця моладзі.
  3. Умацоўваць адносіны да сям'і як асновы грамадства, засвойваць маральныя каштоўнасці сямейнага жыцця
  4. Прадоўжаць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці, узнікненню нефармальных маладзёжных груповак- на аснове развіцця супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, забеспячэння міжведамаснага ўзаемадзеяння, удасканаленне форм і метадаў суправаджэння непаўналетніх.

Прыярытэтнымі выбраны наступныя напрамкі:

  • Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне
  • Ваенна-патрыятычнае выхаванне
  • Духоўна-маральнае і экалагічнае выхаванне
  • Выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця
  • Выхаванне псіхалагічнай культуры
  • Эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне
  • Узаемадзеянне ўстановы адукацыі з сям'ёй
  • Сацыяльна-педагагічная падтрымка вучняў i аказанне ім псіхалагічнай дапамогі

 

свернуть