Тыдзень роднай мовы

22.09.2022

З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Не засталіся ў баку і вучні з настаўнікамі Вясейскай сярэдняй школы.

Вось як яскрава праходзіць тыдзень у нас.

19 верасня старшакласнікі наведалі адноўленую экспазіцыю школьнага музея "Традыцыі і побыт беларусаў". 

Ал, не толькі побыт стаў цікавым для вучняў, з іншага боку адкрыліся землякі, якія знакамітыя не толькі ў нашым аграгарадку. 

Прайшла акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску". У рамках акцыі вучні школы склалі "Букет для роднай мовы", куды ўвайшлі самыя вядомыя беларускія словы.

Так сама, прайшла прэзентацыя віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове". Навучэнцы склалі віншавальныя пажаданні беларускай мове, у якіх выразілі сваю любоў і пашану да роднага слова.

20 верасня, для вучняў 8 класа быў арганізаваны прагляд тэатралізаванай пастаноўкі Я. Купалы "Паўлінка". Бурнымі абмеркаваннямі галоўных герояў і найлепшымі ўражаннямі скончыўся прагляд найцікавейшай камедыйнай п'есы, а таксама, напісаны сачыненні-разважанні па прагледжанаму сюжэту.

9 клас, гэты дзень адзначыў гастранамічным фэстам "Беларуская кухня". Асаблівая ўвага была нададзена стравам, якія гатуюцца ў печы.

Многім матулям у той дзень на вячэру прыйшлося гатаваць дранікі са смятанай, мясам і з цыбуляй. 

Скончыўся дзень класнай гадзінай "Будзь у трэндзе". Навучэнцы 8 класа пазнаёміліся з нацыянальным касцюмам у сучасным выкананні, што падалося ім вельмі прывабным, яркім і неардынарным. Дзяўчынкі прымерылі ўборы бабуль і яшчэ раз зазірнулі ў мінулае продкаў праз наведванне экспазіцыі "Традыцыі і побыт беларусаў".

Чым завершыцца тыдзень, мы распавядзём заўтра. У адным упэўнены, што гэта будзе шэраг цікавых мерапрыемстваў і падагульненне таго, што адбылося за гэты тыдзень.