Гімн школы
Колькі вершаў складзена,
Колькі песень спета!
Школа, ты услаўлена
Усім белым светам.
Вучні і настаўнікі
Гэта твае дзеці.
Ганарымся мы табой
Лепшай на планеце!
Прыпеў: Шумяць вакол каштаны, ліпы,
І перазвон з царквы чуваць.
Праменнем сонечным заліта.
Няхай заўжды званкі звіняць!
Будзе век, як стаіш
Сярод Вясеі горда.
Для сваіх выпускнікоў
Стала сцежкай цвёрдай.
І колькі б не прайшло гадоў
І зім не мінавала,
Праз сувязь пакаленняў
Будзь вечна маладая!