Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
25.02.2020З 17 па 22 лютага 2020 года ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У панядзелак паміж навучэнцамі 6 і 7 класаў адбылася інтэлектуальная гульня “З родным словам круглы год”. Вучні разгадвалі крыжаванкі, давалі азначэнні фразеалагізмам, перакладалі выразы з рускай мовы, разгадвалі загадкі, прыдумвалі працяг апавядання. Перамогу атрымаў 6 клас.
На працягу тыдня вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Па старонках любімых твораў”. Самыя прыгожыя атрымаліся ў Гасанавай Ірады (8кл.), Троцкага Руслана (7кл.), Вяршылы Ксюшы (6кл.), Люцко Дар’і (6кл.).
Цікава прайшоў конкур чытальнікаў “Мір паэзіі”. Вучні чыталі на памяць лірычныя і празаічныя творы. Шляхам галасавання, у якім удзельнічалі вучні і настаўнікі школы, перамогу атрымалі: Гасанава Ірада, Лісок Таццяна, Петачэнка Вікторыя.
Актыўна прымалі ўдзел у акцыі “Вітаемся па-беларуску”, гульні-віктарыне “Паўтараем, на роднай мове размаўляем”. 30 вучняў школы прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Буслік”, у напісанні дыктанта.
Тыдзень прайшоў цікава і займальна. Вучні атрымалі граматы і падзякі.