Размаўляем па-беларуску

22.02.2021

З 15.02.2021 г. па 20.02.2021 г. у школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы 21 лютага. На працягу Тыдня былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел вучні, настаўнікі, тэхперсанал школы. Запланаваныя мерапрыемствы былі разнастайныя па форме і змесце.

Была наладжана выстава “Любімыя творы ў малюнках”. Навучэнцы 7 класа прынялі ўдзел у  інтэлектуальнай гульні “Ах, якія словы!” Для 5-8 класаў прайшоў  конкурс чытальнікаў вершаў “Звіні, мая родная мова!” У 7 класе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алешка З.К. правяла адкрыты ўрок па тэме “Урокі пані Мар’і”. Усе вучні і дарослыя прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, у якой спаборнічалі ў веданні слоў на беларускай мове. Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе “Залацінкі роднай мовы”, у час якога дапаўнялі прыказкі, растлумачвалі іх змест.

IMG-871f7fe279e5506ab291242f1c54e70a-V

IMG-4c0ce2d77ddd69cbb597ada1ceb420c1-V

IMG-2f95a34e8c23a2dda30f2365cdba9df2-V

IMG_20210218_135230

IMG-b2cbb5a86298f1ad47bfb3806834e364-V

IMG-bf6f331e1bdabb53a5ff80079e695d11-V

IMG-e3108e44da3976fcf235405a9c3bfa6c-V