ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ

02.03.2022

ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

 

з 21 па 26 лютага 2022 году ў дзяржаунай установе адукацыі "Вясейская сярэдняя школа", праходзіў Тыдзень пачатковых класаў.

Пачаўся тыдзень з дня роднай мовы пад дэвізам: "Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы" (Г. Бураўкін).

Прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў "Гучы, роднае слова!" і конкурс вучнёўскіх сшыткаў па беларускай мове "Грамацей"

Другі дзень тыдню прайшоў пад дэвізам "Матэматыку ужо за тым вучыць трэба, што яна розум у парадак прыводзіць" і, канешне ж, быў прывсечаны матэматыцы - "Царыцы навук".

Вучням было прапанавана прыняць удзел у матыматычным брэйн-рынгу і конкурсе вясёлых задач "Лепшы матэматык".

 

Кульня-віктарына "Карысная і шкодная ежа", спартыўная праграма да Дня абаронца Айчыны, Конкурс малюнкаў - так прйшоў трэці дзень тыдня пачатковых класаў

"Кнігі нашы лепшыя сябры" - чацьвёрты дзень тыдня у рамках якога прайшла віктарына "Что за прелесть эти сказки!", конкурс "В мире фразеологии", конкурс на лепшы малюнак да любімай кнігі.

Пяты дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны экалогіі і прайшоў пад выказваненнем Пятронія "Усё лепшае ў прыродзе належыць усім разам". Прайшоў конкурс загадак "Расліны і жывёлы нашага краю", конкурс сачыненняў "Мой чатырохногі сябар".