Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

Вось і прайшоў апошні дзень Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Як жа гэты падагульняючы дзень прайшоў у нашай школе?

Вучні 5 класа займаліся творчасцю - малявалі родныя мясціны і напісалі маленькія сачыненні на тэму "За што я люблю родную зямлю".

Вучні старэйшых класаў правялі акцыю "Чытаем М.Танка разам"

А семікласнікі завершылі гэты тыдзень літаратурнай гасцёўняй у школьным музеі

Вучням вельмі спадабаўся тыдзень. Ён быў напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі, якія прынеслі шмат цікавых і карысных адкрыццяў.